Березовский историко-краеведческий музей - истоки литературного мастерства

В Галерее искусств г. Береза открылась постоянно действующая экспозиция "Истоки литературного мастерства". Реализация проекта осуществилась при помощи руководства района и была профинансирована из местного бюджета.

0
0
0

Корзина

Ваша корзина пуста!

Ваш регион:
Барановичи

Вытокі літаратурнага майстэрства ў Бярозе

01.02.2019

Калі б была складзена літаратурная карта Бярозаўскага краю, яна запоўнілася б дзесяткамі імён, для каго пісьменніцтва стала рамяством, жыццёвай абранасцю альбо аматарствам. Ніна Мацяш, Алесь Разанаў, Раіса Баравікова, Анатоль Казловіч, Мікола Арахоўскі, Віктар Супрунчук, Зінаіда Дудзюк, Васіль Сахарчук, Міхаіл Шыманскі – сёння вядомыя беларускія літаратары, лаўрэаты прэстыжных прэмій, іх творы перакладаюцца на розныя мовы свету. Вытокам іх пісьменніцтва сталі родныя мясціны і іх непаўторная прыгажосць. А яшчэ – творчае літаратурнае аб’яднанне “Крыніца”, створаннае ў 1967 годзе пры рэдакцыі газеты “Маяк коммунизма”, актыўнымі ўдзельнікамі якога яны былі. Праз дзесяцігоддзі крынічка творчасці нашых землякоў не толькі не перасыхае, а наадварот, бруяе новымі імёнамі.
 
Дзякуючы такой багатай літаратурнай біяграфіі раёна, стала неабходным і магчымым стварэнне ў філіяле Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея “Галерэі мастацтваў” пастаяннадзеючай экспазіцыі “Вытокі літаратурнага майстэрства”. Рэалізацыя праекта ажыццявілася пры дапамозе кіраўніцтва раёна і прафінансавана з мясцовага бюджэта.
 
Экскурс ў літаратурную Бярозаўшчыну ахапляе дванаццаць дызайнерскі аформленых стэндаў, дзе прадстаўлены кнігі, часопісы, тэатральныя афішы, фотаздымкі, рукапісы, асабістыя рэчы пісьменнікаў. Супрацоўнікамі музея праведзена вялізная работа па іх збору, размяшчэнню, распрацаўцы канцэпцыі экспазіцыі. Адкрываецца яна стэндам “Гронка майстроў слова Бярозаўскага краю”, дзе адлюстраваны творчы набытак літаратурнага аб’яднання “Крыніца”.
 
На другіх стэндах прадстаўлена творчасць тых літаратараў – бярозаўчан, для якіх праца са словам  стала прафесійным заняткам. Далей наведвальнік знойдзе імёны землякоў, якія публікуюць свае творы ў раённым, абласным, рэспубліканскім друку, многія з іх маюць уласныя выдадзеныя кнігі, зборнікі. Аўтары, людзі розных прафесій, жывуць і твораць у Бярозе, Белаазёрску, Брэсце, Мінску, не парываюць творчых сувязей з літаратурнай старонкай “Крыніца” сучаснага “Маяка”, часта сустракаюцца з жыхарамі раёна.
Стэнд “У палёце да сваіх вяршыняў” знаёміць з пачынаючымі паэтамі, якія толькі становяцца на крыло, і тымі, чыі творчыя здабыткі на працягу многіх гадоў бачны са старонак “Маяка”, “Зари”, “Маладосці”. Безумоўна, далейшы экскурсійны маршрут будзе дапаўняцца новымі імёнамі нашых таленавітых землякоў. Спадзяемся, што незвычайныя ўрокі літаратуры з інтэрактыўнымі элементамі па творчасці пісьменнікаў Бярозаўскага краю ў музейнай прасторы зацікавяць настаўнікаў і навучэнцаў раёна.
 

Калектыў супрацоўнікаў музея будзе заўсёды рады кожнаму, хто пажадае адкрыць для сябе імёны таленавітых творцаў слова; прыйдзе на адкрыццё экспазіцыі “Вытокі літаратурнага майстрства” ў Галерэі мастацтваў з удзелам літаратараў Бярозаўшчыны 2 лютага
ў 12:00!
 
Спяшайцеся на сустрэчу з прыгажосцю мастацкага слова, каб атрымаць асалоду з крыніцы літаратурнага краязнаўства.  
Ала Драган,
супрацоўнік Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея
 
 


Написать комментарий